Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

псіхастэнік, ✂, м. (спец.).

Чалавек, які хварэе на псіхастэнію.

|| ж. псіхастэнічка, ✂.

псіхастэнія, ✂, ж. (спец.).

Нервовае захворванне, якое праяўляецца ў павышанай уражлівасці, няўпэўненасці ў сабе, пастаянных сумненнях, назойлівых думках і пад.

|| прым. псіхастэнічны, ✂.

псіхатэрапія, ✂, ж.

Метад лячэння хворага сродкамі псіхічнага ўздзеяння.

|| прым. псіхатэрапеўтычны, ✂.

псіхіка, ✂, ж.

Сукупнасць душэўных адчуванняў, уяўленняў, пачуццяў, думак як адлюстраванне ў свядомасці аб’ектыўнай рэчаіснасці; душэўны склад чалавека.

  • Здаровая п.

|| прым. псіхічны, ✂.

  • Псіхічныя хваробы (хваробы расстройства мазгавых цэнтраў, нервовай сістэмы).
  • Псіхічная атака (від атакі, разлічанай на застрашванне, падаўленне волі, псіхікі тых, хто абараняецца).

псіхіятр, ✂, м.

Урач, спецыяліст па псіхіятрыі.

псіхіятрыя, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца псіхічнымі захворваннямі і іх лячэннем.

|| прым. псіхіятрычны, ✂.

псіхоз, ✂, м.

  1. Псіхічная хвароба, а таксама ўвогуле ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы чалавека.

  2. перан. Нервовасць, нагнятанне страху ў адносінах да чаго-н., істэрыя.

    • Ваенны п.

псіхолаг, ✂, м.

  1. Вучоны, спецыяліст па псіхалогіі.

  2. Знаток чалавечай псіхалогіі.

    • Тонкі п. чалавечых душ.