Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

летні, ✂ (разм.).

Цеплаваты, хатняй тэмпературы (пра ваду).

  • Мыцца летняй вадой.

летнік​1, ✂, м., зб.

Адналетняя дэкаратыўная садовая расліна.

летнік​2, ✂, м. (разм.).

Лёгкі летні пінжак або жакетка.

летнік​3, ✂, м.

Дарога, якой ездзяць толькі летам.

летуценіць, ✂; незак.

Тое, што і летуцець.

летуценне, ✂, н.

  1. гл. летуцець.

  2. Мара пра што-н. прывабнае, жаданае.

    • Рамантычнае л.

летуценнік, ✂, м.

Той, хто схільны да летуцення, аддаецца летуценням.

|| ж. летуценніца, ✂.

летуценны, ✂.

  1. Які мае схільнасць да летуцення, звязаны з летуценнем.

    • Летуценная ўсмешка.
  2. Створаны ўяўленнем, марай; фантастычны.

    • Летуценнае шчасце.

|| наз. летуценнасць, ✂.

летуцець, ✂; незак.

Аддавацца марам, марыць.

  • Л. аб шчаслівых днях дзяцінства.

|| наз. летуценне, ✂.