Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зыкнуць, ; зак. (разм.).

  1. Голасна і рэзка, адрывіста крыкнуць, закрычаць.

  2. Утварыць рэзкі, моцны гук.

|| незак. зыкаць, .

зыначыцца, , н. (разм.).

Тое, што і перайначыцца.

|| незак. зыначвацца, .

зыначыць, ; зак. (разм.).

Тое, што і перайначыць.

|| незак. зыначваць, .

зыр

На зыры (разм.) —

  1. на адкрытым узвышаным месцы.

    • Стаяць на зыры.
  2. на быстрыні, на хуткім цячэнні ракі.

зыране, , м.

Ранейшая назва народа комі.

|| ж. зыранка, .

|| прым. зыранскі, .

зыркі, .

Яркі, асляпляльны.

  • Зыркае полымя.
  • Зырка (прысл.) гарэць.

|| наз. зыркасць, .

зыход, , м.

Завяршэнне, канец; вынік чаго-н.

  • Ноч была на зыходзе.
  • На зыходзе жыцця.
  • З. спаборніцтва.

зыходзіць, ; незак.

Грунтавацца на чым-н.

  • З. з жыццёвых фактаў.

зыходны, .

Такі, з якога пачынаецца што-н., пачатковы.

  • Зыходная пазіцыя.
  • Зыходны пункт гледжання.

зычлівец, , м.

Той, хто жадае каму-н. дабра.

|| ж. зычлівіца, .