Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зона, , ж.

Поле, паласа, прастора паміж якімі-н. межамі, дзвюма лініямі ці ўздоўж якой-н. лініі, а таксама наогул пэўная тэрыторыя, вобласць, што характарызуецца якой-н. агульнай прыметай.

  • Пагранічная з.
  • Прыгарадная з.
  • Бяз’ядзерная з.
  • З. тундры.
  • З. адпачынку.

|| прым. зонны, і занальны, .

  • Зонны тарыф.
  • Занальная доследная станцыя.

зонд, , м.

  1. Назва розных інструментаў і прыбораў у выглядзе стрыжня, трубкі, якія ўжыв. для даследавання ўнутранай поласці арганізма, глебы і пад.

  2. Паветраны шар з самапісным прыборам для метэаралагічных назіранняў.

зорка, , ж.

  1. Нябеснае цела, якое можна бачыць простым вокам у форме ззяючай кропкі на начным небе.

    • Палярная з.
    • З. першай велічыні (таксама перан. пра выдатнага дзеяча мастацтва, навукі).
    • Узыходзячая з. (таксама перан. пра чалавека: новая славутасць).
    • Зорак з неба не хапае (перан. пра звычайнага, нічым не прыметнага чалавека).
    • Верыць у сваю зорку (перан. у свой лёс).
  2. перан. Пра дзеяча мастацтва, навукі, спартсмена.

  3. Фігура, а таксама прадмет з трохвугольнымі выступамі па акружнасці.

    • Пяціканцовая з.
    • Марская з. (жывёліна).

|| прым. зорны, .

  • Зорная карта.
  • Зорная ноч (з добра бачнымі зоркамі).

  • Зорная часіна для каго — момант найвышэйшага ўздыму, напружання і выпрабавання сіл, вялікі поспех, трыумф.

зоркі, .

  1. Які мае востры зрок, добра бачыць далёкія і дробныя прадметы.

    • Зоркае вока.
  2. перан. Праніклівы, пільны.

    • Быць зоркім і пільным на варце.

|| наз. зоркасць, .