Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грабец, ✂, м.

Той, хто працуе граблямі.

грабілка, ✂, ж. (разм.).

Сельскагаспадарчая прылада для зграбання сена; конныя граблі.

грабільна, ✂, н.

Ручка ў граблях.

грабіць, ✂; незак.

  1. Забіраць сілай чужое дабро.

  2. Разараць паборамі, падаткамі.

|| зак. аграбіць, ✂.

|| наз. аграбленне, ✂.

граблі, ✂.

Сельскагаспадарчая прылада для зграбання сена, саломы і пад.

|| памянш. грабелькі, ✂.

|| прым. грабельны, ✂.

грабніца, ✂, ж.

Збудаванне з мармуру, граніту, прызначанае для захавання цела нябожчыка.

|| прым. грабнічны, ✂.

грабняк, ✂, м.

Зараснік грабу.

грабок, ✂, м.

Узмах вёсламі пры веславанні.

гравёр, ✂, м.

Мастак, майстар, які займаецца гравіроўкай.

|| прым. гравёрскі, ✂.

гравёрны, ✂.

Які адносіцца да работы, да мастацтва гравёра.

  • Гравёрная майстэрня.
  • Гравёрнае мастацтва.