глыбока...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- які знаходзіцца глыбока, на вялікай глыбіні (у 1 знач.), які ўдаецца ў глыбіню, напр. глыбоказалягальны,
глыбокапрамярзальны,глыбокарыхліцель, глыбокаўрэзаны;
- які знаходзіцца глыбока (у 2 знач.), напр. глыбокаразмешчаны (раён);
- глыбокі (у 4 знач.), напр. глыбокапаважаны, глыбокашаноўны.
глыбокапаважаны, ✂.
Вельмі шаноўны (ужыв. пры ветлівым афіцыйным звароце).
глытаць, ✂; незак.
Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што-н. праз стрававод.
- Г. ежу.
- Г. кнігі (перан. прагна і без разбору чытаць).
- Г. слёзы (перан. старацца стрымаць слёзы).
- Г. паветра (уцягваць у сябе).
- Г. словы (перан. гаварыць хутка і неразборліва).
|| аднакр. глытнуць, ✂.
|| наз. глытанне, ✂.
|| прым. глытальны, ✂.