Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гербіцыды, ✂, м.

Хімічныя рэчывы для барацьбы з пустазеллем.

|| прым. гербіцыдны, ✂.

геркулес, ✂, м.

  1. Чалавек вялікай фізічнай сілы [паводле лацінскай назвы Геракла — героя старажытнагрэчаскай міфалогіі].

  2. Аўсяныя крупы спецыяльнага прыгатавання.

|| прым. геркулесаўскі, ✂ і геркулесавы, ✂.

  • Геркулесаўскі целасклад.
  • Геркулесавая каша.

герма...

Першая частка складаных слоў са знач. герметычны, напр. гермакабіна, гермакамера, гермапальчатка, гермашлем.

германа... і германа-...

Першая частка складаных слоў са знач. германскі, напр. германамоўны, германа-аўстрыйскі.

германафіл, ✂, м. (уст.).

Чалавек, які мае прыхільнасць да ўсяго нямецкага.

|| прым. германафільскі, ✂.

германафоб, ✂, м.

Праціўнік, ненавіснік усяго нямецкага.

|| прым. германафобскі, ✂.

германізаваць, ✂; зак. і незак.

Прывіць (-віваць) каму-, чаму-н. нямецкую культуру, анямечыць (-мечваць).

|| наз. германізацыя, ✂.

германізм, ✂, м.

Слова або выраз у якой-н. мове, запазычаныя з германскіх моў.

германіст, ✂, м.

Спецыяліст у галіне германістыкі.

|| ж. германістка, ✂.

германістыка, ✂, ж.

Сукупнасць навук аб германскай культуры, мовах, літаратуры і фальклоры.