Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гейзер, ✂, м.

Гарачая крыніца вулканічнага паходжання, якая перыядычна выкідвае ваду фантанам.

|| прым. гейзерны, ✂.

гейша, ✂, ж.

У Японіі: прафесіянальная спявачка і танцоўшчыца ў чайных дамах.

гекзаметр, ✂, м.

У антычным метрычным вершаскладанні — 6-стопны дактыль з апошняй усечанай стапой.

|| прым. гекзаметрычны, ✂.

гекта...

Першая частка складаных слоў са значэннем адзінкі, роўнай ста тым адзінкам, якія названы ў другой частцы складанага слова, напр. гектават, гектапаскаль (адзінка ціску).

гектаграфаваць, ✂; незак.

Друкаваць на гектографе.

|| наз. гектаграфаванне, ✂.

гектар, ✂, м.

Метрычная мера зямельнай плошчы, роўная 10 000 м​2.

|| прым. гектарны, ✂.

гектограф, ✂, м.

Прасцейшы капіравальны прыбор для атрымання адбіткаў з рукапіснага або машынапіснага тэксту.

|| прым. гектаграфічны, ✂.

геліе...

Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення і ўжыв., калі ў другой частцы націск падае не на першы склад, напр. геліетэрапія.

геліё...

Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення і ўжыв., калі націск падае на «ё», напр. геліёграф.

гелій, ✂, м.

Хімічны элемент, інертны газ — самы лёгкі пасля вадароду.

|| прым. геліевы, ✂.