Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вузлаваты, ✂.

  1. Які мае вузлы, няроўны.

    • Вузлаватая пража.
  2. З патаўшчэннямі, ушчыльненнямі мышачнай тканкі.

    • Вузлаватыя вены.
    • Вузлаватыя пальцы.

|| наз. вузлаватасць, ✂.

вузлавы, ✂.

  1. гл. вузел.

  2. перан. Асноўны, галоўны, самы істотны.

    • Вузлавое пытанне.

вузы, ✂ (высок.).

Тое, што аб’ядноўвае, звязвае, стварае ўнутраную сувязь, адзінства.

  • В. братэрства, дружбы.