Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

брадзі́ць​1, ✂; незак.

  1. Хадзіць у розных кірунках; блукаць.

    • Цэлы дзень брадзіў па лесе.
  2. Пракладваць брод (у 2 знач.).

  3. Пра сонца: то хавацца за хмары, то зноў ярка свяціць.

брадзі́ць​2, ✂; незак.

Знаходзіцца ў стане браджэння (у 1 знач.).

  • Сок бродзіць.

брадзя́га, ✂, м.; ✂, ж..

Тое, што і валацуга.

брадні́к, ✂, м.

Рыбалоўная сетка для лоўлі рыбы на мелкаводных месцах.

  • Лавіць рыбу брадніком.

бра́згат, ✂, м.

Гук, які ўтвараецца пры ўдары металічных прадметаў адзін аб другі або аб што-н. цвёрдае.

  • Нарабіць бразгату.

бразгата́ць, ✂; незак. (разм.).

Часта, дробна бразгаць.

  • Б. ланцугом.
  • Б. ключамі.

|| зак. пабразгатаць, ✂.

|| наз. бразгатанне, ✂.

бра́згацца, ✂; незак. (разм.).

Стукацца.

  • Нехта бразгаецца ў дзверы.

бра́згаць, ✂; незак.

Утвараць кароткія звонкія гукі, удараючы чым-н. па металічных, шкляных і інш. прадметах.

  • Б. вёдрамі.

◊

  • Бразгаць зброяй (кніжн.) — пагражаць вайной.

|| аднакр. бразнуць, ✂.

|| зак. пабразгаць, ✂.

|| наз. бразганне, ✂.

бразго́тка, ✂, ж. (разм.).

Дзіцячая цацка, якая пры ўзмахванні бразгае, утварае траскучыя гукі.

|| прым. бразготачны, ✂.

бразджа́ць, ✂; незак.

Утвараць дрыготкія гукі.

  • Шыбы ў вокнах б.