Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

злучыць1, ; зак.

  1. Саставіць з многага (многіх) адно цэлае, аб’яднаць, зліць адно з другім.

    • З. намаганні.
    • З. свае сілы.
    • З. два калгасы ў адзін.
  2. Змацаваць, звязаць адно з другім.

    • З. правады.
  3. Звязаць, спалучыць.

    • З. тэорыю з практыкай.
  4. каго-што з кім-чым. Устанавіць зносіны, сувязь паміж кім-, чым-н.

    • З. гарады чыгункай.
    • З. каго-н. з кім-н. па тэлефоне.

|| незак. злучаць, .

|| наз. злучэнне, .

злучыць2, ; зак.

Спараваць самку і самца для атрымання прыплоду.

  • З. кныра са свіннёй.

|| незак. злучаць, .

|| наз. злучка, .

злучэнне, , н.

  1. гл. злучыцца, -ць.

  2. Месца, дзе што-н. злучана.

    • Сустрэцца на злучэнні дарог.
  3. Вайсковае аб’яднанне, група, якая складаецца з асобных воінскіх часцей і некаторых іншых самастойных вайсковых адзінак.

    • Партызанскае з.
  4. Рэчыва, у якім атамы аднаго ці розных элементаў знаходзяцца ў пэўнай хімічнай сувязі.

    • Арганічнае з.
  5. У граматыцы: спосаб сувязі некалькіх слоў або простых сказаў на аснове іх граматычнай раўнапраўнасці.

    • Спосаб злучэння і падпарадкавання сказаў.

злы, .

  1. Які тоіць у сабе зло.

    • З. намер.
    • Злая доля (няшчасная).
  2. Поўны злосці, варожасці.

    • З. чалавек.
    • Злыя вочы.
  3. Сярдзіты, поўны злосці на каго-, што-н.

    • Ён з. на ўсіх.
  4. Куслівы, злосны (пра жывёл).

    • З. сабака.
  5. перан. Ужыв. для абазначэння вышэйшай ступені якой-н. якасці, дзеяння, стану і пад., выражанага назоўнікам (разм.).

    • З. мароз.
    • Злыя вятры.

злыбеда, , ж. (разм.).

Бяда, ліха.

  • Навалілася з. на вёску.

злыгаць, ; зак.

  1. Знізаць, звязаць.

    • З. стаеннікаў.
  2. перан. Злучыць, звязаць.

    • Ходзяць, нібы чорт іх злыгаў.

|| незак. злыгваць, .

|| наз. злыгванне, .

злыдзень, , м. (разм.).

  1. Шкодны чалавек, ліхадзей.

  2. толькі мн. Нягоды, бяда.

    • Як уваляцца злыдні, то не на тры дні (прыказка).

злыселы, (разм.).

Зусім лысы, аблыселы.

  • Злыселая галава.

злюбіцца, ; зак. (разм.).

Палюбіць адзін аднаго, прыйсціся па душы.

  • Сцерпіцца — злюбіцца (прыказка) — прыцярпеўшыся, прывыкнеш, пагодзішся.

зляжацца, ; зак.

Ушчыльніцца ад доўгага ляжання.

  • Сена зляжалася.