Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здыхацца, ✂; зак.

Тое, што і аддыхацца.

  • Так бегла, што цяпер з. не магу.

здыхаць, ✂; незак.

Паміраць (пра жывёлу і, груба, пра чалавека).

  • З. ад нуды (перан. вельмі нудзіцца, сумаваць; разм.).

здыхляк, ✂, м. (разм. пагард.).

Пра слабага, худога чалавека.

здыхляціна, ✂, н. (разм.).

  1. ж. Труп дохлай жывёліны.

  2. перан., м. і ж.

    • Тое, што і здыхляк (жарт. і пагард.).

зебра, ✂, ж.

Дзікі афрыканскі конь з паласатай (чорнай і светла-жоўтай) афарбоўкай поўсці.

|| прым. зебравы, ✂.

з’едлівы, ✂.

Злосна-насмешлівы, ядавіты, які імкнецца дапячы.

  • З. крытык.
  • З. тон.

|| наз. з’едлівасць, ✂.

з’езд​1, ✂, м.

  1. гл. з’ехацца.

  2. Сход прадстаўнікоў якіх-н. вялікіх арганізацый, груп насельніцтва і пад.

    • З. славістаў.

|| прым. з’ездаўскі, ✂.

з’езд​2, ✂, м.

Месца, па якім з’язджаюць, спуск.

  • Стромкі з.

з’ездзіць, ✂; зак.

  1. Паехаць куды-н. і, пабыўшы, вярнуцца назад.

    • З. у горад.
    • З. па дровы.
  2. Зрабіць непрыгодным ад частай язды або стаптаць, папсаваць частай яздой.

    • Калёсы зусім з’ездзілі.
    • З. пожню.

|| незак. з’езджваць, ✂.

зеленавата-...

Першая частка складаных слоў са знач. з зялёным адценнем, напр. зеленавата-буры, зеленавата-сіні.