Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здраднік, , м.

Той, хто здрадзіў каму-, чаму-н., прадаў каго-, што-н.

  • З. народа.

|| ж. здрадніца, .

|| прым. здрадніцкі, .

здрадніцтва, , н.

Паводзіны, учынкі здрадніка.

здранцвелы, .

Які страціў адчувальнасць, гібкасць, адзеравянелы.

  • Здранцвелыя ад холаду пальцы.
  • Быць у здранцвелым стане (таксама перан.).

|| наз. здранцвеласць, .

здраўніца, , ж.

Агульная назва санаторыяў, дамоў адпачынку.

  • Дзіцячая з.

здрахлелы, .

Слабы, хілы ад старасці або спарахнелы, струхнелы.

  • З. чалавек.
  • Здрахлелая хата.

здружыцца, ; зак.

Зблізіцца, пасябраваць.

|| незак. здружвацца, .

здружыць, ; зак.

Звязаць дружбай, зблізіць.

  • Іх здружыла праца.

|| незак. здружваць, .

здрыгануцца, ; зак.

  1. Прыйсці ў рэзкі вагальны рух, задрыжаць.

    • Пад нагамі здрыганулася зямля.
  2. Уздрыгнуць, закалаціцца ад моцнага хвалявання, узрушэння і пад.

    • З. ад моцнага крыку.

|| незак. здрыгацца, .

здубянелы, (разм.).

Які страціў рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзелы, адубянелы. Здубянелыя на марозе рукі.

  • З. ад сырасці плашч.

|| наз. здубянеласць, .

здубянець, ; зак. (разм.).

Страціць рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзець, адубянець.

  • Ногі здубянелі.
  • Адзежа на ім здубянела.