Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

соуснік, ✂, м.

Пасудзіна для соусу.

соўгацца, ✂; незак. (разм.).

  1. Хадзіць туды-сюды.

    • С. па вуліцы без справы.
  2. Марудна, з цяжкасцю хадзіць.

    • Бабуля ледзь соўгаецца.
  3. Перамяшчацца, рухацца.

    • Колца соўгаецца па дроце.

|| аднакр. саўгануцца, ✂.

|| наз. соўганне, ✂.

соўгаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Перасоўваць што-н. з месца на месца.

    • С. сталы з аднаго пакоя ў другі.
  2. Соваць, рухаць чым-н. у розных кірунках.

    • С. картатэчныя скрынкі.
  3. чым. Соваць, поркаць куды-н., у што-н.

    • С. палкай у гразь.

|| аднакр. саўгануць, ✂.

|| наз. соўганне, ✂.

соўка, ✂, ж.

  1. Птушка сямейства сапраўдных соў.

  2. Шэры начны матылёк, шкоднік сельскагаспадарчых культур.

сохнуць, ✂; незак.

  1. Рабіцца сухім, трацячы вільгаць.

    • На лузе сохне сена.
    • У горле сохне (безас.; перасыхае).
  2. Вянуць, гінуць (пра расліны).

    • Пакаёвыя кветкі чамусьці сохнуць.
    • Трава сохне без дажджу.
  3. перан. Худзець (ад хваробы, перажыванняў, цяжкай працы).

    • Хворы сохне.
    • С. па дзяўчыне.

|| зак. высахнуць, ✂, засохнуць, ✂ і прасохнуць, ✂.

соцкі, ✂, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: селянін, які прызначаўся дапамагаць сельскай паліцыі падтрымліваць парадак у вёсцы.

соцыум, ✂, м. (кніжн.).

Тое, што і грамадства.

|| прым. сацыяльны, ✂.

  • Сацыяльная рэвалюцыя.
  • Сацыяльныя навукі.
  • Сацыяльнае заканадаўства.

сочнік, ✂, м.

Складзеная ў форме піражка аладка з начынкай.

  • С. з тварагом.

соя, ✂, ж.

Бабовая расліна, насенне якой выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і ў тэхніцы.

|| прым. соевы, ✂.

  • С. алей.

спаборніцтва, ✂, м.

Форма дзейнасці (работы, гульні і пад.), пры якой удзельнікі імкнуцца выявіць перавагу над кім-н., дабіцца лепшых вынікаў у чым-н.

  • Спартыўныя спаборніцтвы.
  • С. па плаванню.