Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трасяніна, ✂, ж.

  1. гл. трэсці.

  2. Хатнія спрэчкі, сварка, калатня, лаянка (разм.).

    • Цэлую раніцу ішла т.

трасянка, ✂, ж.

  1. Стрэсенае сена з саломай, якое ідзе на корм жывёле.

    • Падрыхтаваць карове трасянку.
  2. Прадукт беларуска-рускага змешанага маўлення.

    • Гаварыць на трасянцы.

трата, ✂, ж.

  1. гл. траціцца, -ць.

  2. Тое, што і затрата (у 2 знач.).

тратуар, ✂, м.

Дарожка для пешаходаў па баках вуліцы, плошчы.

|| прым. тратуарны, ✂.

тратыл, ✂, м.

Цвёрдае крышталічнае рэчыва жоўтага колеру з вялікай выбуховай сілай.

|| прым. тратылавы, ✂.

траўлер, ✂, м.

Спецыяльнае судна для лоўлі рыбы тралам.

|| прым. траўлерны, ✂.

траўма, ✂, ж.

Пашкоджанне органа, тканкі знешнім уздзеяннем (раненнем, ударам, апёкам і пад.), а таксама нервовае ўзрушэнне.

  • Псіхічная т.

○

  • Бытавая траўма — пашкоджанне здароўя ў выніку няшчаснага выпадку, не звязанага са службовай работай.

|| прым. траўматычны, ✂.

  • Т. шок.

траўматалогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца траўмамі і іх лячэннем.

|| прым. траўматалагічны, ✂.

траўматолаг, ✂, м.

Урач — спецыяліст па траўматалогіі.

траўматызм, ✂, м. (спец.).

Наяўнасць траўмаў.

  • Барацьба з вытворчым траўматызмам.