Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

салідарызавацца, ✂; зак. і незак.

Выказаць (выказваць) сваю салідарнасць з кім-, чым-н.

  • С. з думкай дакладчыка.

|| наз. салідарызацыя, ✂.

салідны, ✂.

  1. Трывалы, надзейны, добра зроблены.

    • Салідная пабудова.
    • Салідная адукацыя.
  2. Грунтоўны, важны, прадстаўнічы.

    • Салідная фігура.
    • Салідная ўстанова.
  3. Пра ўзрост: не вельмі малады, сталы.

    • Жанчына саліднага ўзросту.
  4. Значны па велічыні, памеру, сіле і пад.

    • Салідныя грошы.
  5. Мажны, поўны (пра чалавека).

    • Саліднай камплекцыі.

|| наз. саліднасць, ✂.

салільны, ✂.

Які служыць, прызначаны для салення, засолу.

  • С. басейн.

саліпсізм, ✂, м.

У філасофіі: крайні суб’ектыўны ідэалізм, які прызнае адзінай рэальнасцю толькі індывідуальную свядомасць, уласнае «я» і адмаўляе існаванне навакольнага свету.

|| прым. саліпсічны, ✂.

саліраваць, ✂; незак.

Выконваць сола (у 3 знач.).

|| наз. саліраванне, ✂.

саліст, ✂, м.

Артыст, які выконвае сольную партыю.

  • С. аперэты.
  • С. аркестра.

|| ж. салістка, ✂.

салітэр, ✂, м.

Буйны брыльянт.

саліцёр, ✂, м.

Доўгі плоскі чарвяк, які паразітуе ў страўніку чалавека і жывёлы.

саліцылавы, ✂:

  • саліцылавая кіслата — арганічная кіслата, якая выкарыстоўваецца для прыгатавання лекавых рэчываў і фарбавальнікаў.

саліць​1, ✂; незак.

Насычаць, намазваць салам ці забруджваць чым-н. тлустым.