Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

смаржок, ✂, м.

  1. Веснавы ядомы грыб на кароткай ножцы і з шапкай, паверхня якой ў маршчынах, звілістых складках.

  2. перан. Пра маларослага несамавітага, маршчыністага чалавека (разм. пагард.).

|| прым. смаржковы, ✂.

смаркацца, ✂; незак.

Рэзкім выдыхам ачышчаць нос ад слізі.

|| зак. высмаркацца, ✂.

|| аднакр. смаркануцца, ✂.

смаркаць, ✂; незак.

Тое, што і смаркацца.

  • С. нос.

|| зак. высмаркаць, ✂.

смаркач, ✂, м.

  1. мн. Слізь, якая выцякае з носа.

    • Вытры смаркачы!
  2. Адна кропля гэтай слізі.

    • С. пад носам вісіць.
  3. Пра дзіця, а таксама пра маладога нявопытнага ў справах чалавека (разм. зневаж.).

|| ж. смаркачка, ✂.

смачнець, ✂; незак.

Станавіцца больш смачным.

смачны, ✂.

  1. Прыемны на смак (у 2 знач.); апетытны.

    • Смачныя яблыкі.
    • Смачная мачанка.
  2. Пра сон: які дае задавальненне; прыемны.

    • С. сон.
  3. перан. Сакавіты, каларытны.

    • С. выраз (словазлучэнне).

|| наз. смачнасць, ✂.

смеласць, ✂, ж.

  1. гл. смелы.

  2. Смелыя паводзіны, адвага, рашучасць.

    • С. падлетка здзівіла многіх.
    • Не ў кожнага хопіць смеласці сказаць праўду.

смелы, ✂.

  1. Які не ведае страху, адважны, рашучы.

    • С. учынак.
    • Смела (прысл.) пераплысці раку.
  2. Наватарскі, нетрафарэтны.

    • Смелая тэма выступлення.
    • С. кампазіцыйны прыём.
  3. перан. Які выходзіць за межы прынятага, не зусім сціплы.

    • Смелае дэкальтэ.
  4. смела, прысл. З лёгкасцю, без перашкоды, без цяжкасці (разм.).

    • Сюды смела ўлезе дзесяць тон сена.
  5. смела, прысл. Упэўнена, несумненна.

    • З такім дакладам смела можна выступаць на сходзе.

|| наз. смеласць, ✂.

смерд, ✂, м.

У Старажытнай Русі: селянін, земляроб.

смертаносны, ✂, ж. (высок.).

Які пазбаўляе жыцця, выклікае смерць.

  • С. яд.

|| наз. смертаноснасць, ✂.