Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клятвапарушэнне, ✂, н.

Парушэнне дадзенай клятвы.

клятчасты, ✂.

Які мае ўзор, рысунак у клетку 1 (у 3 знач.).

  • Клятчастае кашнэ.

клятчатка, ✂, ж.

  1. Рэчыва, з якога складаецца абалонка клетак расліны.

  2. Рыхлая падскурная злучальная тканка ў арганізме чалавека і жывёлы.

|| прым. клятчатачны, ✂.

кляўза, ✂, ж. (разм.).

  1. Дробязная прыдзірлівая скарга; нагавор, паклёп.

    • Сорамна займацца кляўзамі.
  2. Прыдзірлівы дробны судовы іск (уст.).

|| прым. кляўзны, ✂.

кляўзнік, ✂, м. (разм.).

Той, хто займаецца кляўзамі.

|| ж. кляўзніца, ✂.

|| прым. кляўзніцкі, ✂.

кляўзнічаць, ✂; незак. (разм.).

Займацца кляўзамі; нагаворваць, паклёпнічаць.

|| зак. накляўзнічаць, ✂.

кляцьба, ✂, ж.

  1. гл. клясці.

  2. Словы лаянкі, якімі выказваюць пажаданне зла, няшчасця каму-н.; праклён.

кляча, ✂, ж. (пагард.).

Худы, заезджаны конь.

кляштар, ✂, м.

Каталіцкі манастыр.

|| прым. кляштарны, ✂.