Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паленне, ✂, н., зб.

Палёны.

  • Злажыць п. пад навес.

палеограф, ✂, м.

Спецыяліст па палеаграфіі.

палепшыцца, ✂; зак.

Стаць лепшым.

  • Здароўе палепшылася.
  • Надвор’е палепшылася.

|| незак. паляпшацца, ✂.

|| наз. паляпшэнне, ✂ і палепшанне, ✂.

палепшыць, ✂; зак.

Зрабіць лепшым.

  • П. якасць прадукцыі.
  • П. настрой.

|| незак. паляпшаць, ✂.

|| наз. паляпшэнне, ✂ і палепшанне, ✂.

палетак, ✂, м.

Участак поля, які выкарыстоўваецца пад пасевы.

  • Кукурузныя палеткі.

|| прым. палетачны, ✂ і палеткавы, ✂.

палец, ✂, м.

  1. Адна з пяці рухомых канцавых частак кісці рукі, ступні нагі (у чалавека) або лапы (у жывёлы).

    • Безыменны палец.
  2. У машынах, механізмах і пад.: замацаваная дэталь у выглядзе акруглага стрыжня (спец.).

◊

  • Па пальцах пералічыць каго-што (разм.) — назваць (пра невялікую колькасць каго-, чаго-н.).

  • Праз пальцы глядзець на каго-што (разм. неадабр.) — свядома не заўважаць чаго-н. недазволенага.

  • Палец аб палец не ўдарыць або пальцам не паварушыць (разм. неадабр.) — нічога не зрабіць.

  • Як свае пяць пальцаў ведаць каго-што (разм.) — ведаць вельмі добра.

  • Пальцам паказваць на каго-што (разм.) — указваць, звяртаць асобую ўвагу на каго-, што-н.

  • Вакол або кругом пальца абвесці каго (разм.) — спрытна ашукаць.

  • Пальца ў рот не кладзі каму (разм.) — пра чалавека, які не ўпусціць выпадку выкарыстаць у сваіх інтарэсах промах, даверлівасць іншага.

  • З пальца выссаць або высмактаць (разм.) — выдумаць, сказаць без належных падстаў.

|| памянш. пальчык, ✂.

|| прым. пальцавы, ✂.

  • П. сустаў.

палёгка, ✂, ж.

  1. гл. палегчыць.

  2. Стан лёгкасці, вызвалення ад чаго-н.

    • Адчуць палёгку.

палёт, ✂, м.

Рух, перамяшчэнне па паветры.

  • П. ракеты.
  • П. на Марс.
  • П. думкі (перан.).
  • Птушка высокага палёту (перан. пра чалавека, які займае важнае становішча; разм. іранічны сэнс).

|| прым. палётны, ✂.

  • Палётная вага (вага лятальнага апарата, гатовага да палёту).

палёўка, ✂, ж.

Жывёліна атрада грызуноў, падобная на мыш.

палі...

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «полі...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. палітэхнікум, паліглот, паліклініка.