палец,
-
Адна з пяці рухомых канцавых частак кісці рукі, ступні нагі (у чалавека) або лапы (у жывёлы).
- Безыменны палец.
-
У машынах, механізмах
і пад. : замацаваная дэталь у выглядзе акруглага стрыжня (спец. ).
Па пальцах пералічыць каго-што (
разм. ) — назваць (пра невялікую колькасць каго-, чаго-н. ).Праз пальцы глядзець на каго-што (
разм. неадабр. ) — свядома не заўважаць чаго-н. недазволенага.Палец аб палец не ўдарыць або пальцам не паварушыць (
разм. неадабр. ) — нічога не зрабіць.Як свае пяць пальцаў ведаць каго-што (
разм. ) — ведаць вельмі добра.Пальцам паказваць на каго-што (
разм. ) — указваць, звяртаць асобую ўвагу на каго-, што-н. Вакол або кругом пальца абвесці каго (
разм. ) — спрытна ашукаць.Пальца ў рот не кладзі каму (
разм. ) — пра чалавека, які не ўпусціць выпадку выкарыстаць у сваіх інтарэсах промах, даверлівасць іншага.З пальца выссаць або высмактаць (
разм. ) — выдумаць, сказаць без належных падстаў.
||
||
- П. сустаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)