Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

след​2, прысл.

  1. як след — як мае быць, як трэба;

  2. не след — не варта.

следам, прысл.

Услед за кім-, чым-н., не адстаючы.

  • Ехаць с.

◊

  • Следам за дзедам (разм.) — па прыкладу старэйшых.

следапыт, ✂, м.

  1. Той, хто добра распазнае сляды, высочвае каго-н. па слядах.

    • Паляўнічы-с.
    • Разведчык-с. (перан.).
  2. Той, хто шукае сляды былых гістарычных падзей.

    • Юныя следапыты накіраваліся ў паход па месцах баявой славы.

|| прым. следапыцкі, ✂.

следства, ✂, н.

Высвятленне органамі юстыцыі абставін, звязаных са злачынствам.

  • Весці с.

|| прым. следчы, ✂.

  • Следчыя органы.

следчы, ✂, м.

Службовая асоба, якая вядзе следства.

|| прым. следчыцкі, ✂.

слепавокі, ✂.

  1. Вельмі блізарукі.

  2. Сляпы на адно вока, аднавокі.

|| наз. слепавокасць, ✂.

слепаглуханямы, ✂, (спец.).

Пазбаўлены зроку, слыху і нямы.

  • Школа-інтэрнат для слепаглуханямых (наз.).

слепанароджаны, ✂.

Сляпы ад нараджэння.

  • Слепанароджанае дзіця.
  • Падручнік для слепанароджаных (наз.).

слепата, ✂, ж.

  1. Адсутнасць зроку.

    • С. на правае вока.
  2. перан. Няўменне разумець, разбірацца ў чым-н.

    • Палітычная с.

слепнуць, ✂; незак.

Рабіцца сляпым, траціць зрок.

  • С. к старасці.
  • С. ад празмернага чытання.

|| зак. аслепнуць, ✂.