Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саламонаў:

  • саламонава рашэнне (кніжн.) — мудрае і простае рашэнне цяжкавырашальнага пытання [паводле біблейскага падання аб судзе цара Саламона, які вызначыў, якая з дзвюх прэтэндуючых на дзіця жанчын з’яўляецца яго маці].

саланец, ✂, м.

Глеба стэпавых, пустынных зон, насычаная солямі натрыю.

|| прым. саланцовы, ✂.

саланіна, ✂, ж.

Свіное пасоленае сала.

саланчак, ✂, м.

Глеба стэпавых зон, насычаныя прыроднымі солямі.

|| прым. саланчаковы, ✂.

салапяка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. зневаж.).

Разява, неарганізаваны чалавек.

салат, ✂, м.

Тое, што і салата.

|| прым. салатавы, ✂ і салатны, ✂.

салата, ✂, ж.

  1. Травяністая агародная расліна, лісты якой сырымі ўжываюцца ў ежу.

  2. Халодная страва з нарэзаных кавалачкамі гародніны, яек, мяса, рыбы і пад. з якой-н. прыправай.

    • Мясны с.

|| прым. салатавы, ✂ і салатны, ✂.

  • С. колер (светла-зялёны).

салатніца, ✂, ж.

Спецыяльная пасудзіна для салаты (у 2 знач.).

салатоп, ✂, м.

Рабочы, які займаецца вытопліваннем сала.

салатопка, ✂, ж.

Прадпрыемства, дзе вытопліваюць сала.