Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лета, ✂, н.

  1. Самая цёплая пара года, якая ідзе па вясне.

    • Людзі рады лету, а пчолы цвету (прыказка).
  2. мн. Гады.

    • Колькі лет, колькі зім.

◊

  • 3 лета ў лета — круглы год.

|| ласк. лецейка, ✂ і лецечка, ✂.

|| прым. летні, ✂.

  • Летнія дажджы.
  • Летні дзень год корміць (прыказка).

летаваць, ✂; незак.

Знаходзіцца дзе-н. на працягу лета.

летазлічэнне, ✂, н.

Сістэма вызначэння часу па гадах ад якой-н. важнай гістарычнай даты.

летам, прысл.

У летні час.

летапіс, ✂, м.

  1. Пагадовы запіс гістарычных падзей сучаснікам; кніга з такімі запісамі.

    • Л. Аўраамкі.
  2. перан. Тое, што і гісторыя (у 4 знач.).

    • Л. Вялікай Айчыннай вайны.

|| прым. летапісны, ✂.

летапісанне, ✂, н.

Складанне летапісаў.

летапісец, ✂, м.

Складальнік летапісаў.

летаргія, ✂, ж. (спец.).

Хваравіты стан, падобны на доўгі сон, калі не адчуваецца дыхання і пульсу.

|| прым. летаргічны, ✂.

  • Л. сон.

летась, прысл. (разм.).

У мінулым годзе.

леташні, ✂.

Мінулагодні.

  • Леташняя трава.