лета, ✂, н.

  1. Самая цёплая пара года, якая ідзе па вясне.

    • Людзі рады лету, а пчолы цвету (прыказка).
  2. мн. Гады.

    • Колькі лет, колькі зім.

◊

  • 3 лета ў лета — круглы год.

|| ласк. лецейка, ✂ і лецечка, ✂.

|| прым. летні, ✂.

  • Летнія дажджы.
  • Летні дзень год корміць (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)