Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

друкаваць, ✂; незак.

  1. Адціскаць з друкаванага набору, з клішэ, узнаўляць з негатыва і пад.

  2. Змяшчаць у якім-н. выданні.

    • Д. артыкулы ў часопісе.

|| зак. надрукаваць, ✂.

|| наз. друкаванне, ✂.

друкар, ✂, м.

Работнік друкарскай справы, паліграфічнай прамысловасці.

друкарня, ✂, ж.

Прадпрыемства, у якім друкуюцца кнігі, газеты і іншыя выданні.

друкарскі, ✂.

Які служыць для друкавання, для друку.

  • Друкарская машына.
  • Д. цэх.
  • Д. знак.

|| наз. друкарства, ✂.

друкі, ✂, н. (разм.).

Прыстасаванне ў выглядзе сукаватых слупоў для сушкі вікі, гароху і інш.; астражыны.

друшляк, ✂, м.

  1. Кухонная пасуда ў выглядзе каўша з дзірачкамі для працэджвання вадкасці, прамывання чаго-н.

  2. Ручны інструмент для прабівання невялікіх дзірак у метале і інш.

дрывакол, ✂, м.

  1. Той, хто наймаецца калоць дровы.

  2. Цяжкая з клінападобным лязом сякера для колкі дроў; калун.

дрывасек, ✂, м.

Той, хто сячэ лес на дровы, займаецца нарыхтоўкай дроў.

дрывотнік, ✂, м.

Павець для дроў.

  • Дровы знаходзіліся ў дрывотніку.

дрывотня, ✂, ж.

Тое, што і дрывотнік.