паласа, ✂, ж.
-
Доўгі роўны след (у малюнку, у чарцяжы, на якой-н. паверхні і пад.), стужка, доўгая вузкая частка якой-н.
прасторы.
- Чырвоныя і сінія палосы на хустцы.
- П. на целе ад удару.
- П. дыму.
-
Працяглы ўчастак чаго-н., пояс.
- Гліністая п.
- Прыфрантавая п.
-
У старой вёсцы: невялікі вузкі ўчастак ворнай зямлі сялянскага надзелу.
-
Старонка ў наборы, у друкаваным выданні (спец.).
-
перан. Прамежак часу, перыяд.
- Самая шчаслівая п. яго жыцця.
-
перан. Настрой, стан.
- Змрочная п. найшла на яго.
|| памянш. палоска, ✂.
|| прым. палосны, ✂ і паласны, ✂.
паласаваць, ✂; незак.
-
Рэзаць на палосы (спец.).
-
Біць, пакідаючы рубцы, палосы на целе (разм.).
|| зак. паласаваць, ✂ і спаласаваць, ✂.
|| наз. паласаванне, ✂.
паласавы, ✂, (спец.).
Які вырабляецца ў выглядзе палос ці служыць для вырабу іх.
- Паласавое жалеза.
- П. стан.
паласаты, ✂.
Пакрыты палосамі; з афарбоўкай у палоску.
- Паласатая тканіна.
- Паласатыя шпалеры.
|| наз. паласатасць, ✂.
паласкальніца, ✂, ж.
Пасудзіва для мыцця кубкаў, шклянак і пад.
паласкаць, ✂; незак.
-
Прамываць пасля мыцця, апускаючы ў чыстую ваду.
-
Прамываць для ачысткі, дэзінфекцыі або з лячэбнай мэтай.
- П. рот пасля яды.
- П. горла.
|| зак. выпаласкаць, ✂ і адпаласкаць, ✂.
|| наз. паласканне, ✂.
паласнуць, ✂; зак. (разм.).
Ударыць чым-н. доўгім, вузкім, што звычайна пакідае след у выглядзе вузкай паласы.
- П. нагайкай па спіне.
- П. нажом.
- П. з аўтамата (перан.).
- Яе словы паласнулі па сэрцы (перан.).