Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саладзець, ✂; незак.

Станавіцца салодкім, саладзейшым.

саладзільня, ✂, ж.

Памяшканне, дзе прарошчваюць зерне на солад.

саладзіны, ✂ (спец.).

Гушча, якая застаецца пасля вінакурэння, піваварэння і ідзе на корм жывёле.

◊

  • Знацца (разбірацца) як свіння на саладзінах (разм.) — зусім не разбірацца.

|| прым. саладзінны, ✂.

саладзіць, ✂; зак.

  1. Рабіць салодкім.

    • С. чай.
    • С. кісель.
  2. Прарошчваць зерне для атрымання соладу.

    • С. ячмень.

|| зак. пасаладзіць, ✂ і засаладзіць, ✂.

саладкакорань, ✂, м.

Травяністая расліна, саладкаваты корань якой ужываецца ў медыцыне як слабіцельнае, а таксама ў тэхніцы; лакрыца.

|| прым. саладкакораневы, ✂.

саладосць, ✂, ж.

  1. гл. салодкі.

  2. перан. Адчуванне чаго-н. прыемнага, добрага.

    • На душы с.

саладуха, ✂, ж. (разм.).

Салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі.

  • Дзеці перабіваліся на бульбе з саладухаю.

салака, ✂, ж.

Дробная марская рыба сямейства селядцоў.

салама...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «салома...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. саламакрутка, саламарэзка, саламатрэс.

саламандра, ✂, ж.

Хвастатае земнаводнае.

  • Гіганцкая чорная с.

|| прым. саламандравы, ✂.