Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эксцэнтрычны1 прым.

  1. Заснаваны на рэзкіх гукавых ці зрокавых кантрастах, незвычайных, смешных прыёмах.

    • Э. трук.
  2. Вельмі дзіўны, своеасаблівы, мудрагелісты.

    • Эксцэнтрычныя выхадкі.

|| наз. эксцэнтрычнасць, .

эксцэнтрычны2, , (спец.).

Які не мае агульнага цэнтра; проціл. канцэнтрычны.

  • Эксцэнтрычныя кругі.

эксцэс, , м. (кніжн.).

  1. Крайняе праяўленне чаго-н.; празмернасць, нястрыманасць.

  2. Парушэнне грамадскага парадку.

    • Захоўваць вытрымку, ніякіх эксцэсаў!

экс-..., прыстаўка.

Утварае назоўнікі са знач. які быў раней (у абазначэнні званняў, пасад), напр. экс-міністр, экс-прэзідэнт, экс-рэкардсмен, экс-чэмпіён.

экуменізм, , м. (спец.).

Супрацоўніцтва цэркваў розных веравызнанняў з мэтай збліжэння, а ў канчатковым выніку злучэння ўсіх напрамкаў хрысціянства і іншых веравызнанняў.

|| прым. экуменічны, .

  • Э. рух.