Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трапак, ✂, м.

Рускі народны танец у хуткім тэмпе з моцным прытупваннем, а таксама музыка да гэтага танца.

  • Вытанцоўваць трапака.

трапальны, ✂.

Прызначаны для трапання валакна.

  • Трапальная машына.

трапальня, ✂, ж.

Памяшканне для трапання валакна.

трапальшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца трапаннем валакна.

|| ж. трапальшчыца, ✂.

трапаны, ✂.

Ачышчаны ад кастрыцы (пра валакно).

  • Т. лён.

трапар, ✂, м.

Песнапенне ў гонар якога-н. свята ці святога.

трапасфера, ✂, ж. (спец.).

Ніжні слой зямной атмасферы.

|| прым. трапасферны, ✂.

трапацца, ✂; незак.

  1. Развявацца ад ветру.

    • Валасы трэплюцца на ветры.
  2. Тое, што і трапаць языком (разм.).

|| зак. патрапацца, ✂.

трапаць, ✂; незак.

  1. Ачышчаць валакно, выбіваючы кастрыцу спецыяльнай прыладай.

    • Т. лён.
  2. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі.

    • Т. па плячах.
  3. Тузаць, гайдаць (пра вецер).

    • Вецер трапаў хустачку на галаве.
  4. Біць, калаціць, уцягваць у баявыя сутычкі.

    • Т. варожыя войскі.
  5. Ісці вялікую адлегласць (разм.).

    • Трапаў пяць кіламетраў пехатой.

◊

  • Трапаць нервы (разм. неадабр.) — хвалявацца; моцна нерваваць каго-н.

  • Трапаць языком (разм.) — гаварыць шмат і без толку.

|| зак. патрапаць, ✂ і растрапаць, ✂.

|| наз. трапанне, ✂.

трапеза, ✂, ж.

Агульны стол для яды ў манастыры, а таксама прыём яды за такім сталом і сама яда.

|| прым. трапезны, ✂.

  • Манастырская трапезная (наз.; сталовая).