трапаць,
-
Ачышчаць валакно, выбіваючы кастрыцу спецыяльнай прыладай.
- Т. лён.
-
Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі.
- Т. па плячах.
-
Тузаць, гайдаць (пра вецер).
- Вецер трапаў хустачку на галаве.
-
Біць, калаціць, уцягваць у баявыя сутычкі.
- Т. варожыя войскі.
-
Ісці вялікую адлегласць (
разм. ).- Трапаў пяць кіламетраў пехатой.
Трапаць нервы (
разм. неадабр. ) — хвалявацца; моцна нерваваць каго-н. Трапаць языком (
разм. ) — гаварыць шмат і без толку.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)