Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сакрэтнічаць, ; незак. (разм.).

  1. Трымаць што-н. у сакрэце​1 (у 1 знач.).

    • Мне няма чаго с., я ўсё раскажу.
  2. Гаварыць шэптам у прысутнасці каго-н.

    • Аб чым вы там сакрэтнічаеце?

сакрэцыя, , ж. (спец.).

Выдзяленне сакрэту​2 клеткамі залозы.

  • Залозы ўнутранай сакрэцыі.

|| прым. сакраторны, .

  • Сакраторная дзейнасць.

саксаул, , м.

  1. Невысокае сярэднеазіяцкае дрэва або хмызняк з лісцем, падобным на бугаркі.

  2. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. саксаулавы, і саксаульны, .

саксафаніст, , м.

Музыкант, які іграе на саксафоне.

саксафон, , м.

Медны духавы музычны інструмент, па тэмбру блізкі да кларнета.

|| прым. саксафонны, .

сала1, , н.

Тлушчавае адкладанне ў целе жывёльнага арганізма, а таксама прадукт з гэтага рэчыва.

  • Таплёнае с.
  • Дурань-дурань, а с. любіць (прымаўка).

  • Заліць сала за скуру каму (разм.) — нашкодзіць, нарабіць непрыемнасцей каму-н.

|| памянш.-ласк. сальца, .

|| прым. сальны, .

  • Сальная свечка (з сала).

сала2, , н.

Дробны лёд або насычаны вадой снег, які плыве па паверхні вады перад замярзаннем вадаёма.

  • Па рацэ плыло с.

салавей, , м.

Буравата-шэрая маленькая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая вылучаецца прыгожым спевам.

  • Ля рэчкі зацёхкаў с.
  • Пець (залівацца) салаўём (гаварыць красамоўна, з захапленнем).

|| ласк. салавейка, і салоўка, .

|| прым. салаўіны, .

салавець, ; незак. (разм.).

Рабіцца вялым, сонным.

|| зак. асалавець, і пасалавець, .

саладжавы, .

  1. Саладкаваты.

    • С. хлеб.
  2. перан. Празмерна ветлівы, да прыкрасці ліслівы.

    • Саладжавая ўхмылка.
    • С. чалавек.

|| наз. саладжавасць, .

  • У яго паводзінах адчувалася с.