Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

думацца, ✂; безас.; незак.

  1. Уяўляцца ў думках, здавацца.

    • Мне думаецца, што ўсё будзе добра.
  2. Аб магчымасці абдумвання, разважання.

    • У дарозе добра думаецца.

думаць, ✂; незак.

  1. Накіроўваць думкі на каго-, што-н., разважаць.

    • Многа думаў аб жыцці.
    • Д. над задачай.
  2. Меркаваць, прытрымлівацца якой-н. думкі.

    • Думаю, што справа гэта не заслугоўвае ўвагі.
  3. Лічыць вінаватым у чым-н.

    • Дарэмна на яго д.
  4. з інф. Мець намер што-н. зрабіць.

    • Думаю застацца дома.
  5. Клапаціцца, турбавацца.

    • Трэба д. аб дзецях.

◊

  • А што ты думаеш! (разм.) — а чаму б і не паспрабаваць (не зрабіць).

  • І думаць няма чаго (разм.) — пра поўную немагчымасць зрабіць што-н.

  • І не думай (разм.) — пра катэгарычную забарону рабіць што-н.

  • Многа думаць аб сабе — быць высокай думкі аб сабе.

  • Трэба думаць (разм.) — напэўна, мабыць, хутчэй за ўсё.

|| зак. падумаць, ✂.

|| наз. думанне, ✂.

думка, ✂, ж.

  1. Тое, што склалася ў працэсе мыслення, разважанняў.

    • Слушная д.
    • Новая д.
  2. Ідэя, жаданне.

    • З’явілася д. напісаць рэцэнзію на кнігу.
  3. Тое, што і дума​1 (у 2 знач.).

    • Студэнты збіралі і запісвалі ўкраінскія думкі.
  4. Погляд на што-н., меркаванне аб чым-н.

    • Мы з вамі адной думкі.

◊

  • Грамадская думка — погляд шырокіх колаў грамадскасці на што-н.

  • Не дапускаць думкі аб чым — катэгарычна адмаўляць, не дапускаць чаго-н.

  • Падхапіць думку — узяцца за ажыццяўленне чаго-н.

дунгане, ✂, м.

Народ, які жыве невялікімі групамі ў Казахстане, Кіргізіі, Узбекістане, Кітаі.

|| ж. дунганка, ✂.

|| прым. дунганскі, ✂.

дупель, ✂, м.

Балотная птушка сямейства сяўцовых з доўгай тонкай дзюбай.

|| прым. дупяліны, ✂.

дуплаваты, ✂.

З вялікім дуплом або некалькімі дупламі.

  • Дуплаватае дрэва.

|| наз. дуплаватасць, ✂.

дуплет, ✂, м. (спец.).

У більярднай гульні: удар, калі шар трапляе ў лузу, адскочыўшы ад борта пад ударам другога шара.

|| прым. дуплетны, ✂.

дупло, ✂, н.

  1. Пустата ў ствале дрэва на месцы выгніўшай драўніны.

    • Вавёрка жыве ў дупле.
  2. Адтуліна, дзірачка ў зубе.

дуплянка, ✂, ж.

Невялікая кадушка, выдзеўбаная з дрэва, якая выкарыстоўваецца ў хатніх умовах як пасудзіна для мукі і інш.

|| прым. дупляначны, ✂ і дуплянкавы, ✂.

дур, ✂, м. (разм.).

Дурнота, неразумны ўчынак, дзівацтва.

  • Д. нейкі найшоў на яго.

◊

  • Выбіць дур з галавы — адвучыць ад якіх-н. звычак, ад чаго-н. нядобрага.