думка назоўнік | жаночы род
-
Тое, што склалася ў працэсе мыслення, разважанняў.
- Слушная д.
- Новая д.
-
Ідэя, жаданне.
- З’явілася д. напісаць рэцэнзію на кнігу.
-
Тое, што і дума1 (у 2 знач.).
- Студэнты збіралі і запісвалі ўкраінскія думкі.
-
Погляд на што-н., меркаванне аб чым-н.
- Мы з вамі адной думкі.
- Грамадская думка — погляд шырокіх колаў грамадскасці на што-н.
- Не дапускаць думкі аб чым — катэгарычна адмаўляць, не дапускаць чаго-н.
- Падхапіць думку — узяцца за ажыццяўленне чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)