Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дуга, , ж.

  1. Частка конскай вупражы з сагнутага тонкага ствала дрэва, якая змацоўвае аглоблі з хамутом.

    • З дугі аглоблі не зробіш.
    • Сагнуць у дугу (перан. прымусіць быць пакорлівым).
    • Бровы дугой.
    • Спіна дугой.
  2. Частка акружнасці або што-н. іншае, што мае форму крывой выгнутай лініі.

    • Апісаць цыркулем дугу.
    • Цячэнне ракі ўтварыла дугу.
  3. Токапрыёмнік на трамвайных вагонах (разм.).

    • Іскрыла трамвайная д.

  • Электрычная дуга (спец.) — электрычны разрад у газе ў выглядзе яркага плазменнага шнура.

|| памянш. дужка, .

|| прым. дугавы, .

дугападобны, .

Які мае форму дугі (у 2 знач.).

  • Д. мост.

дуда, , ж.

Духавы народны музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мяшок, які надзімаецца праз трубку; валынка.

  • Іграць на дудзе.

  • Дзьмуць у сваю дуду (разм. неадабр.) — гнуць сваё.

  • І дуды вобземлю (разм.) — аб канчатковай развязцы чаго-н.

|| прым. дудачны, .

дудар, , м.

Музыка, які іграе на дудзе.

  • Пайшлі дудары і песню павялі.
  • Д. дудару дарэмна іграе.

дудзець, ; незак.

  1. Іграць на дудзе.

  2. Утвараць нудныя, цягучыя гукі.

    • Д. пад нос.
  3. перан. Надаедліва, аднастайна паўтараць адно і тое ж (разм.).

    • Кожны вечар бацькі дудзелі яму, каб жаніўся.

|| наз. дудзенне, .

дудка, , ж.

  1. Музычны інструмент з трыснягу або з дрэва ў выглядзе трубкі з дзірачкамі.

    • Даносіліся пералівы дудкі.
    • Скакаць пад чыю-н. дудку (перан. ва ўсім падпарадкоўвацца каму-н.).
  2. Круглае, звычайна пустое ўнутры сцябло чаго-н. (разм.).

    • Дудкі чароту.

|| памянш. дудачка, .

|| прым. дудачны, .

дудкаваты, .

Падобны на дудку: доўгі, круглы і пусты ўнутры.

  • Дудкаватае сцябло.

дудкі, выкл. (разм.).

Вокліч, які азначае адмаўленне ад чаго-н., нязгоду з чым-н.

  • Не, брат, д.! Не ўгаворыш.

дудукаць, ; незак. (разм.).

Ціха, спакойна размаўляць.

  • Сядзяць сабе бабулькі, дудукаюць.

|| наз. дудуканне, .

дуж

Ужыв. ў выразе: як дуж — колькі ёсць сілы, колькі змогі стае.

  • Нясе як дуж.