Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скепсіс, ✂, м. (кніжн.).

Тое, што і скептыцызм (у 2 знач.).

скептык, ✂, м.

  1. Прыхільнік скептыцызму (у 1 знач.).

  2. Чалавек, які ва ўсім сумняваецца, да ўсяго адносіцца з недаверам.

скептыцызм, ✂, ж.

  1. Філасофскі напрамак, які падвяргае сумненню магчымасць пазнання аб’ектыўнай рэчаіснасці.

  2. Крытычна-недаверлівыя адносіны да чаго-н., крайняе сумненне ў правільнасці чаго-н.

|| прым. скептычны, ✂.

|| наз. скептычнасць, ✂.

скерца, нескл., н.

Невялікі музычны твор хуткага тэмпу.

|| прым. скерцозны, ✂ і скерцыёзны, ✂.

скетч, ✂, м.

Невялікая эстрадная п’еса жартаўлівага зместу.

|| прым. скетчавы, ✂.

скіба, ✂, ж.

  1. Луста (звычайна хлеба).

    • Дзве скібы хлеба.
  2. Пласт узаранай зямлі.

|| памянш. скібка, ✂.

|| памянш.-ласк. скібачка, ✂.

сківіца, ✂, ж.

  1. Кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы.

    • Верхняя с.
    • Ніжняя с.
  2. Пласцінка са штучнымі зубамі, зубны пратэз.

    • Устаўная с.

|| прым. сківічны, ✂.

скід, ✂, м.

У геалогіі: перамяшчэнне часткі горных парод па трэшчыне ў вертыкальным або нахільным кірунку.

|| прым. скідавы, ✂.

  • Скідавыя горы.

скідаць, ✂; зак.

  1. Скінуць з чаго-н. у некалькі прыёмаў.

    • С. сена з машыны.
  2. Кідаючы, сабраць, злажыць у адно месца.

    • С. траву ў кучу.
    • С. стог.
  3. Зрабіць сяк-так якую-н. будыніну (разм.).

    • С. лазеньку.

скідка, ✂, ж.

  1. Сума, на якую зменшана цана на што-н.

    • С. з падаткаў.
    • Тавар са скідкай.
  2. Заніжанае патрабаванне да каго-, чаго-н.; уступка.

    • Не даваць ніякай скідкі.