Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экстрэміст, , м.

Прыхільнік экстрэмізму.

|| ж. экстрэмістка, .

|| прым. экстрэмісцкі, .

  • Экстрэмісцкія погляды.

экстэнсіўны, .

Накіраваны ў бок колькаснага павелічэння, пашырэння распаўсюджання.

  • Экстэнсіўнае земляробства.

|| наз. экстэнсіўнасць, .

экстэр’ер, , м.

Знешні выгляд і склад цела жывёл.

|| прым. экстэр’ерны, .

экстэрн, , м.

Асоба, якая здае экзамены за вучэбны курс якой-н. навучальнай установы без вучобы ў ёй.

  • Скончы універсітэт экстэрнам.

экстэрнам:

  • здаваць (здаць) экстэрнам — здаваць (здаць) экзамен без навучання ў адпаведнай навучальнай установе.

экстэрнат, , м.

Самастойнае праходжанне курса навучання са здачай экзаменаў пры якой-н. навучальнай установе.

экстэрытарыяльнасць, , ж. (спец.).

Права дыпламатычных прадстаўнікоў, што знаходзяцца у якой-н. дзяржаве, падпарадкоўваюцца законам толькі сваёй дзяржавы; дыпламатычны імунітэт.

  • Э. пасла.

|| прым. экстэрытарыяльны, .

эксцэнтрык1, , м.

Артыст цырка ці эстрады, які выконвае своеасаблівыя камічныя нумары, што вызначаюцца сваёй нечаканасцю.

эксцэнтрык2, , м. (спец.).

Металічны дыск, насаджаны на вярчальны вал так, што цэнтры дыска і вала не супадаюць; ужываецца ў машынах для пераўтварэння вярчальнага руху ў паступальны.

эксцэнтрыка, , (спец.).

У тэатры, цырку і іншых відах відовішч: востракамедыйнае, заснаванае на кантрастах і нечаканасцях адлюстраванне дзеянняў, учынкаў персанажаў.

  • Музычная э.
  • Цыркавая э.

|| прым. эксцэнтрычны, .

  • Э. нумар.