Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трансураны, ✂, м.

Штучна атрыманыя радыеактыўныя хімічныя элементы, якія ў перыядычнай сістэме элементаў размешчаны пасля урану.

|| прым. трансуранавы, ✂.

трансфармаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн. і спец.).

Ператварыць (ператвараць), відазмяніць (відазмяняць).

  • Т. атамную энергію ў электрычную.

|| наз. трансфармаванне, ✂.

трансфарматар​1, ✂, м.

Устройства для пераўтварэння відаў, форм або ўласцівасцей энергіі.

  • Электрычны т.

|| прым. трансфарматарны, ✂.

  • Трансфарматарная падстанцыя.

трансфарматар​2, ✂, м. (спец.).

  1. Акцёр, які іграе некалькі роляў папераменна, хутка мяняючы касцюм, грым і пад.

  2. Фокуснік, які стварае аптычныя ілюзіі ператварэння адных прадметаў у другія.

трансцэндэнтальны, ✂.

У філасофіі: які адносіцца да пазнання абстрактных, нібыта незалежных ад вопыту з’яў.

|| наз. трансцэндэнтальнасць, ✂.

трансцэндэнтны, ✂.

У філасофіі: які знаходзіцца за межамі свету; недаступны чалавечаму пазнанню, недасягальны для чалавечага розуму.

|| наз. трансцэндэнтнасць, ✂.

транты, ✂, н. (разм.).

  1. Лахманы, старая падраная адзежа, бялізна.

  2. Пра жаночыя ўборы (неадабр.).

    • Кожны дзень новыя т. купляе.

траншэя, ✂, ж.

  1. Роў, канава, прызначаныя для захоўвання, укладкі чаго-н.

    • Т. для закладкі водаправодных труб.
    • Сіласная т.
  2. Вузкі глыбокі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны.

|| прым. траншэйны, ✂.

трап​1, ✂, м.

Лесвіца на караблі, а таксама перасоўная лесвіца для выхаду з самалёта і пасадкі.

  • К самалёту падалі т.

трап​2, ✂, м. (спец.).

Адтуліна ў падлозе для сцёку вады і спуску яе ў каналізацыю.