Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

графіць, ✂; незак.

Разлінейваць на графы (у 1 знач.).

|| зак. разграфіць, ✂.

|| наз. графленне, ✂.

графлёны, ✂.

З графамі.

  • Графлёная папера.

графолаг, ✂, м.

Спецыяліст па графалогіі.

графства, ✂, н.

  1. Графскі тытул.

  2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Англіі, ЗША і інш. краінах.

  3. Пры феадалізме: зямля, якая знаходзілася ва ўладанні графа.

грахаводнік, ✂, м. (разм. уст.).

Чалавек, схільны да амаральных паводзін.

|| ж. грахаводніца, ✂.

грацыёзны, ✂.

Прыгожы ў руху, позах, стройны.

  • Г. танец.
  • Грацыёзная дзяўчына.

|| наз. грацыёзнасць, ✂.

грацыя, ✂, ж.

  1. Стройнасць, прыгажосць у рухах цела, позе.

  2. Від карсета — жаночы эластычны шырокі пояс, які ахоплівае торс і падтрымлівае грудзі.

грачанік​1, ✂, м.

Жук — шкоднік зерневых культур.

грачанік​2, ✂, м.

Блін з грэцкай мукі.

грачанішча, ✂, н.

Поле, з якога сабралі грэчку або на якім папярэдняй культурай была грэчка.