Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экстра​1, нескл., прым.

Самы лепшы, найвышэйшы (пра якасць, гатунак тавару).

  • Гарэлка э.

экстра..., прыстаўка.

Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач.:

  • 1) найвышэйшы, напр. экстраклас, экстракрышталічны;
  • 2) які выходзіць за межы звычайнага, напр. экстраардынарны, экстразанальны, экстрамодны;
  • 3) экстраны, напр. экстрапошта, экстрафрахт.

экстраардынарны, ✂, ж. (кніжн.).

Незвычайны, рэдкі; проціл. ардынарны.

○

  • Экстраардынарны прафесар — пасада ў навучальнай установе, якую займаў звышштатны прафесар.

|| наз. экстраардынарнасць, ✂.

экстравагантны, ✂, ж. (кніжн.).

Занадта своеасаблівы, які разыходзіцца з агульнапрынятымі нормамі.

  • Э. ўчынак.
  • Э. касцюм.

|| наз. экстравагантнасць, ✂.

экстракт, ✂, м.

Тое, што і выцяжка (у 2 знач.).

|| прым. экстрактны, ✂.

экстранны, ✂.

  1. Тэрміновы, неадкладны.

    • Экстраннае тармажэнне.
  2. Надзвычайны, непрадугледжаны.

    • Экстранныя расходы.

|| наз. экстраннасць, ✂.

экстрасэнс, ✂, м.

Чалавек, які валодае экстрасэнсорным успрыманнем.

экстрасэнсорны, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да звышпачуццёвага ўспрымання.

|| наз. экстрасэнсорнасць, ✂.

экстрэмальны, ✂.

Крайні па сваім праяўленні (сіле, велічыні), які вылучаецца такім праяўленнем.

  • Экстрэмальныя ўмовы.

экстрэмізм, ✂, м.

Схільнасць да крайніх поглядаў і мер (звычайна ў палітыцы).

|| прым. экстрэмісцкі, ✂.