Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цеча, ✂, ж.

  1. Пранікненне вадкасці цераз шчыліну, прабоіну.

  2. Дзірка, прабоіна, праз якую працякае вадкасць куды-н.

цечка, ✂, ж. (спец.).

Перыяд палавой актыўнасці ў самак млекакормячых.

цешча, ✂, ж.

Жончына маці.

|| прым. цешчын, ✂.

цешыцца, ✂; незак.

  1. Адчуваць радасць, задавальненне.

    • Ц. дасягнутымі поспехамі.
  2. Радавацца, весяліцца.

    • Цешыліся дарослыя і дзеці, чуліся песні.
  3. Забаўляцца, гуляць.

    • Дзіця ц. новай цацкай.
  4. Суцяшаць, абнадзейваць сябе.

    • Людзі цешыліся думкай аб лепшым будучым.

|| зак. пацешыцца, ✂.

цешыць, ✂; незак.

  1. Выклікаць радасць, задавальняць.

    • Атрыманы ўраджай цешыў хлебароба.
  2. Радаваць, весяліць.

    • Усё, што здарылася, яго не цешыла, а засмучала.
  3. Забаўляць.

    • Ц. дзіця цацкамі.
  4. Суцяшаць, абнадзейваць.

    • Ц. сябе надзеяй на лепшае.

|| зак. пацешыць, ✂.

цяпліцца, ✂ і цепліцца, ✂, незак.

Гарэць слабым полымем, слаба свяціцца.

  • Яшчэ цяпліўся касцёр.
  • У хаце цяпліўся агеньчык.
  • Цепліцца надзея (перан. яшчэ ёсць, не зусім прапала).

цяпліць, ✂ і цепліць, ✂, незак.

Абаграваць памяшканне, палячы ў печы або раскладаючы агонь; саграваць.

  • Печ слаба цяпліла хату.