дрэ́ўны, -ая, -ае.
Які з’яўляецца дрэвам, дрэвавы.
Дрэўная парода.
Дрэўная расліна.
дуалі́зм, -у, м.
Філасофскае вучэнне, якое прызнае ў аснове свету два незалежныя і раўнапраўныя пачаткі: матэрыю і дух.
|| прым. дуалісты́чны, -ая, -ае.
дуб, -а і -у, мн. дубы́, -о́ў, м.
1. -а. Буйное лісцевае дрэва сямейства букавых з цвёрдай драўнінай і пладамі-жалудамі.
Д. галлё распусціў.
2. -у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
Бочка з дубу.
3. -а, перан. Пра высокага, моцнага чалавека або пра неразумнага чалавека (разм.).
|| памянш.ласк. дубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м. (да 1 знач.) і дубо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).
|| прым. дубо́вы, -ая, -ае.
дубава́ты, -ая, -ае (разм.).
Цвёрды, грубы, няздатны.
Дубаватыя рукі.
|| наз. дубава́тасць, -і, ж.
дубальто́вы, -ая, -ае (разм.).
1. Падвойны.
Дубальтовыя рамы.
2. Які мае два ствалы (пра зброю).
дубальто́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж. (разм.).
Двухствольная паляўнічая стрэльба.
Тульская д.
дуба́сіць, -а́шу, -а́сіш, -а́сіць; незак. (разм.).
1. каго (што). Жорстка, бязлітасна біць.
Яго ўжо не раз дубасілі за пакражу.
2. па чым, у што. Моцна стукаць.
Д. у дзверы.
|| зак. аддуба́сіць, -а́шу, -а́сіш, -а́сіць (да 1 знач.).
дубе́ц, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.
Тонкі гібкі прут.
З дубцоў плятуць кашы.
Не гані каня дубцом, а гані аўсом (з нар.).
|| памянш. ду́бчык, -а, мн. -і, -аў, м.
дубе́ць, -бе́ю, -бе́еш, -бе́е; незак.
1. Мерзнуць, калець.
Не зайздросная справа д. на марозе.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Цвярдзець, лубянець ад холаду.
Кажух дубее на холадзе.
дуб’ё, -я́, н., зб. (разм.).
1. Палкі, колле і пад.
2. перан. Пра тупых, бесталковых людзей (пагард.).