дрыво́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Тое, што і дрывотня.
дрыво́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.
Павець для дроў.
Дровы знаходзіліся ў дрывотні.
дрыг, выкл., у знач. вык. (разм.).
Ужыв. ў значэнні дзеясловаў дрыгаць і дрыгануць.
Жарабя д. нагой.
дрыгавічы́, -о́ў (гіст.).
Племянное ўсходнеславянскае аб’яднанне 6—12 стст., якое займала тэрыторыю ў басейне ракі Прыпяць і цэнтр Беларусі.
дрыгатлі́вы, -ая, -ае.
Які ўздрыгвае, дрыжыць; трапяткі.
Дрыгатлівыя зарніцы.
дры́гаць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым (разм.).
Рабіць рэзкія адрывістыя рухі (пераважна нагамі).
|| аднакр. дры́гнуць, -ну, -неш, -не; -ні і дрыгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. дры́ганне, -я, н.
дрыгва́, -ы́, ж.
Багністае топкае месца.
Непраходная д.
|| прым. дрыгвяні́сты, -ая, -ае.
Д. бераг возера.
дрыго́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (разм.).
Дрыжыкі, хваляванне ад страху і пад.
Д. ахапіла цела.
Нервовая д.
|| прым. дрыго́ткі, -ая, -ае.
Д. голас.
дрыжа́ць і дрыжэ́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -жыце́, -жа́ць; -жы́; незак.
1. Трэсціся, калаціцца.
Шыбы дрыжаць.
Зямля дрыжыць пад нагамі.
2. Быць ахопленым дрыжыкамі.
Д. ад холаду.
Рукі дрыжаць.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Гучаць перарывіста, няроўна.
Голас дрыжыць.
4. Мігацець, трымцець.
Зоркі дрыжаць у небе.
5. перан., за каго-што і над кім-чым. Ахоўваць, баючыся за каго-, што-н., за захаванасць чаго-н.
Д. за сваё дзіця.
Д. над кожнай капейкай.
6. перан., перад кім-чым. Баяцца каго-, чаго-н.
Д. перад начальствам.
|| наз. дрыжа́нне, -я, н.
|| прым. дрыжа́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Д. параліч.