Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

дачы́рвана, прысл.

Да чырвонага колеру.

Жалеза распалілася д.

дачы́ста, прысл.

Падчыстую, нічога не пакідаючы.

З’елі ўсё д.

Абакралі д.

дачыта́ць, -та́ю, -та́еш, -та́е; -та́ны; зак., што.

1. Скончыць чытанне чаго-н.

Д. раман.

2. Прачытаць да якога-н. месца.

Д. кнігу да другога раздзела.

|| незак. дачы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

дашко́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Дзіця дашкольнага ўзросту.

Рэгістрацыя дашкольнікаў.

|| ж. дашко́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

дашко́льны, -ая, -ае.

Які адносіцца да ўзросту, што папярэднічае паступленню дзіцяці ў школу.

Дашкольнае выхаванне.

Дашкольныя ўстановы.

дашука́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. каго-чаго. Настойліва шукаючы, знайсці.

Не магу д. ключоў.

2. чаго. Даведацца, высветліць.

Д. праўды.

|| незак. дашу́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.

дашча́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Будыніна з дошак.

Улетку і ў дашчаніку добра.

2. Вялікая лодка з плоскім дном.

Д. ваду прапускае.

дашча́ны, -ая, -ае.

Зроблены з дошак.

Дашчаная перагародка.

дашчэ́нту, прысл.

Канчаткова, поўнасцю.

Хата згарэла д.

Землетрасенне разбурыла горад д.

даяда́ць гл. даесці.