дажы́нкі, -нак.
Абрадавае свята заканчэння жніва.
Спраўляць д.
|| прым. дажы́нкавы, -ая, -ае і дажы́начны, -ая, -ае.
дажы́цца, -жыву́ся, -жыве́шся, -жыве́цца; -жывёмся, -жывяце́ся, -жыву́цца; зак., да чаго (разм.).
Жывучы, дайсці да якога-н. незайздроснага стану, выніку.
Дажыўся да таго, што людзі смяюцца.
дажы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жыві́; -жы́ты; зак.
1. да чаго. Дасягнуць якога-н. узросту; пражыць да якога-н. тэрміну.
Не дажыў ён да светлых дзён перамогі.
2. што. Прабыць дзе-н. астатак часу, тэрміну.
Д. тыдзень у санаторыі.
3. што. Выдаткаваць на пражыццё (разм.).
Д. астатнія грошы.
|| незак. дажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
даза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання вадкіх або сыпкіх рэчываў, для раздзялення на дозы.
|| прым. даза́тарны, -ая, -ае.
дазвані́цца, -званю́ся, -зво́нішся, -зво́ніцца; зак., да каго-чаго і без дап.
Атрымаць адказ на тэлефонны званок.
Цяжка д. ў канцылярыю.
|| незак. дазво́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
дазва́ння, прысл.
Поўнасцю, зусім, начыста.
Ворагі зруйнавалі горад д.
Узяць усё д.
дазва́цца, -заву́ся, -заве́шся, -заве́цца; -завёмся, -завяце́ся, -заву́цца; -заві́ся; зак., каго (разм.).
Завучы, клічучы, дамагчыся, каб хто-н. адгукнуўся.
Паўгадзіны зваў і не змог д.
дазво́л, -у, м.
Згода на што-н.; права зрабіць што-н., а таксама дакумент на такое права.
Д. на камандзіроўку.
дазво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1. што. Даць дазвол, згадзіцца на што-н.
Д. ад’езд.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Даць магчымасць.
Гатунковае насенне дазволіць павысіць ураджай.
3. дазво́ль(це). Ужыв. як форма ветлівага звароту да прысутных пры пачатку якога-н. дзеяння.
Дазвольце запрасіць вас на выстаўку.
|| незак. дазваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
дазі́метр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Прыбор для вымярэння доз іанізуючых выпрамяненняў.
|| прым. дазіметры́чны, -ая, -ае.