Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гра́знуць, -ну, -неш, -не; граз, гра́зла; -ні; незак.

Апускацца ў што-н. гразкае, топкае.

Ногі гразлі ў цягучай твані балота.

|| зак. загра́знуць, -ну, -неш, -не; загра́з, -зла; -ні.

гразь, -і́, ж.

1. Размяклая ад вады глеба.

На агародзе г.

2. Бруд, нечыстоты.

На падлозе г.

3. перан. Пра амаральнасць, нячэснасць, што-н. ганебнае, нізкае.

Змяшаць з граззю каго (разм., неадабр.) — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць.

Не ўдарыць тварам у гразь (разм., адабр.) — паказаць сябе як найлепш.

Як гразі чаго (разм.) — вельмі многа.

Грыбоў сёлета як гразі.

|| прым. гра́зевы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Г. паток.

грак, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Пералётная птушка сямейства воранавых з чорным блішчастым апярэннем.

|| прым. грачы́ны, -ая, -ае.

Г. вывадак.

гра́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Упасці з моцным грукатам.

Г. аб падлогу.

гра́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

Кінуць, упусціць што-н. цяжкае з грукатам або ўтварыць шум, грукат.

За лесам гракнуў пярун.

грам, -а, мн. -ы, -аў і (пры падліку) грам, м.

Адзінка вагі ў метрычнай сістэме мер, роўная адной тысячнай долі кілаграма.

|| прым. грамо́вы, -ая, -ае.

грамавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. гром.

2. Вельмі моцны, аглушальны.

Г. голас.

грамада́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

1. Група людзей, натоўп.

2. Пазямельная абшчына ў Беларусі і Украіне да рэвалюцыі 1917 г., а таксама сход членаў гэтай абшчыны.

3. Аб’яднанне, арганізацыя людзей, якія маюць агульныя мэты, звычайна палітычныя.

Беларуская сацыялістычная г.

Беларуская сацыял-дэмакратычная г.

грамадазна́вец, -на́ўца, мн.а́ўцы, -на́ўцаў, м.

Спецыяліст па грамадазнаўстве.

грамадазна́ўства, -а, н.

Сукупнасць навук аб грамадстве, а таксама такая навука як прадмет выкладання.

|| прым. грамадазна́ўчы, -ая, -ае.