геранто́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст у галіне геранталогіі.
гера́нь, -і, мн. -і, -ей, ж.
Травяністая расліна сямейства гераніевых з пахучым лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная ці як прамысловая для атрымання эфірнага алею.
|| прым. гера́ніевы, -ая, -ае.
герб, -а́, мн. гербы́, -о́ў і ге́рбаў, м.
Эмблема дзяржавы, горада, дваранскага роду і пад., якая змяшчаецца на сцягах, манетах, пячатках, дзяржаўных і іншых афіцыйных дакументах.
Дзяржаўны г.
|| прым. ге́рбавы, -ая, -ае.
Гербавая пячатка.
Гербавая папера.
герба́рый, -я, мн. -і, -яў, м.
Калекцыя засушаных раслін.
|| прым. герба́рны, -ая, -ае.
гербіцы́ды, -аў, адз. гербіцы́д, -у, М -дзе, м.
Хімічныя рэчывы для барацьбы з пустазеллем.
|| прым. гербіцы́дны, -ая, -ае.
геркуле́с, -а і -у, м.
1. -а, мн. -ы, -аў. Чалавек вялікай фізічнай сілы [паводле лацінскай назвы Геракла — героя старажытнагрэчаскай міфалогіі].
2. -у. Аўсяныя крупы спецыяльнага прыгатавання.
|| прым. геркуле́саўскі, -ая, -ае (да 1 знач.) і геркуле́савы, -ая, -ае (да 2 знач.).
Геркулесаўскі целасклад.
Геркулесавая каша.
герма...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. герметычны, напр.: гермакабіна, гермакамера, гермапальчатка, гермашлем.
германа... і германа-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. германскі, напр.: германафільства, германа-аўстрыйскі.
германафі́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
Чалавек, які мае прыхільнасць да ўсяго нямецкага.
|| прым. германафі́льскі, -ая, -ае.
германафо́б, -а, мн. -ы, -аў, м.
Праціўнік, ненавіснік усяго нямецкага.
|| прым. германафо́бскі, -ая, -ае.