Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

Невялікі плыт.

|| прым. гано́чны, -ая, -ае.

ганта́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Цвік, якім прыбіваюць гонту.

ганто́вы гл. гонта.

гантэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Ручны гімнастычны снарад звычайна ў выглядзе двух металічных шароў, злучаных кароткай рукаяткай.

Практыкаванне з гантэлямі.

|| прым. гантэ́льны, -ая, -ае.

ганча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Паляўнічы сабака, прывучаны гнаць звера.

ганча́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Майстар па вырабе глінянага посуду.

|| прым. ганча́рскі, -ая, -ае.

ганча́рны, -ая, -ае.

Звязаны з рамяством ганчара; зроблены ганчаром.

Ганчарныя вырабы.

ганча́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Майстэрня ганчара.

ганча́рства, -а, н.

Занятак ганчара.

Займацца ганчарствам.

га́ньба, -ы, ж.

Бясслаўнае становішча, якое выклікае пагарду і асуджэнне.