Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бранябо́йны, -ая, -ае.

Які прабівае браню.

Б. снарад.

бранябо́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Стралок, узброены бранябойным ружжом.

браняві́к, -невіка́, мн. -невікі́, -невіко́ў, м.

Тое, што і бронемашына.

бранявы́, -а́я, -о́е.

1. Пакрыты бранёю.

Б. аўтамабіль.

2. Які з’яўляецца бранёю.

Бранявыя пліты.

браняно́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце (гіст.).

2. Млекакормячая жывёліна сямейства непаўназубых, пакрытая панцырам з акасцянелых скураных шчыткоў, якая жыве ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.

браняно́сны, -ая, -ае.

Пакрыты бранёю (у 2 знач.).

Б. крэйсер.

браняпо́езд, -а, М -дзе, мн. бронепаязды́, бронепаяздо́ў, м.

Браніраваны цягнік, прызначаны для баявых дзеянняў у паласе чыгункі.

бранята́нкавы, -ая, -ае.

Пра войскі: які мае на ўзбраенні танкі і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі.

брас, -у, м.

Стыль спартыўнага плавання на грудзях, пры якім рукі і ногі рухаюцца сіметрычна пад вадой.

брасі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які плавае брасам.

|| ж. брасі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.