Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

чырванава́ты, -ая, -ае.

3 чырвоным адценнем, блізкі па колеры да чырвонага.

чырванаво́кі, -ая, -ае.

3 чырвонымі вачамі.

Чырванавокая плотка.

чырванагу́бы, -ая, -ае.

3 чырвонымі губамі.

чырванадзю́бы, -ая, -ае.

3 чырвонай дзюбай.

чырванадрэ́ўны, -ая, -ае.

Зроблены з чырвонага дрэва.

Чырванадрэўная мэбля.

чырванадрэ́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па вырабе мэблі з каштоўных гатункаў драўніны.

чырваназём, -у, м.

Урадлівая, багатая перагноем жалезістая глеба субтрапічнай зоны.

|| прым. чырваназёмны, -ая, -ае.

чырванано́гі, -ая, -ае.

3 чырвонымі нагамі.

Ч. бусел.

чырванано́сы, -ая, -ае.

3 чырвоным носам.

чырванапёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Рыба сямейства карпавых з чырвонымі плаўнікамі.