Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чая... (гл. чае...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «чае...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: чаявод, чаяводства, чаяводчы, чаяпіцце.

чаява́ць, чаю́ю, чаю́еш, чаю́е; чаю́й; незак. (разм.).

Праводзіць час за піццём чаю; піць чай.

|| наз. чаява́нне, -я, н.

чаяво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па чаяводстве.

чаяво́дства, -а, н.

Развядзенне чайнага куста як галіна раслінаводства.

|| прым. чаяво́дчы, -ая, -ае.

чаявы́я, -ы́х.

Грошы, якія даюць за дробныя паслугі, абслугоўванне (швейцару і інш.).

чаяпі́цце, -я, н.

Піццё чаю (звычайна працяглае).

Ч. працягвалася цэлую гадзіну.

чва́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Тое, што і чаўкаць (у 2 знач.).

|| наз. чва́канне, -я, н.

чвартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго.

У старажытнасці: пакараць (караць) смерцю адсячэннем рук, ног і галавы.

|| наз. чвартава́нне, -я, н.

чвэ́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і чвэрць (у 1—6 знач.).

|| прым. чвэ́рткавы, -ая, -ае.

чвэрць, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Чацвёртая частка цэлага.

Ч. года.

2. Адзін з чатырох перыядаў, на якія ўмоўна падзяляецца навучальны год у школе.

Усе вучні паспяхова закончылі першую ч.

3. Старая мера сыпкіх рэчываў, роўная 8 чацверыкам (каля 210 л).

Дзве чвэрці аўса.

4. Старая мера аб’ёму вадкасці, роўная чацвёртай частцы вядра (каля 3 л), якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы, а таксама пасудзіна ёмістасцю ў тры літры.

5. Старая мера даўжыні, роўная чацвёртай частцы аршына, што існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы.

6. Старая мера зямельнай плошчы, роўная 0,5 дзесяціны.

7. Нота працягласцю ў адну чацвёртую частку цэлай ноты (спец.).

8. Адна з чатырох фаз Месяца; вузкі серп Месяца ў першай ці апошняй фазе (спец.).

9. Паз прамавугольнага сячэння па канце дошкі для змацавання яе з другой дошкай (спец.).

Тры чвэрці да смерці (разм.) — пра слабага, хворага чалавека, якому мала засталося жыць.

|| прым. чвэ́рцевы, -ая, -ае (да 2 і 7 знач.).